А столь трасецца.
У гэты час зямля паехала ў госці
Ну выпіла там трохі як заведзена,
танчыла гапак з белым буслікам,
жыццё замерла.
Take me to the bed, просіць белы бусел,
але гучыць іншы аргазм у яго галаве,
і зямля сыходзіць з-пад ног яго.
Узляцеў.
На п’яную галаву кім толькі не станеш.
Ах, спадніцы падол у ружовую кветачку ў вачах мітусіцца.
Вось ён, супер-клей «Момант ісціны», вось ён, памацай.
Супер момант.
Пакрывіўся танцор — яго палачкай падпіраюць.
Што ж вы робіце, людзі, яму ж на працу зранку!
Глядзіць бусел на ўсіх з вышыні й чытае думкі,
запісвае ў нататнічак.
У буслоў ёсць нататнічкі, вы хіба не ведалі.
Інакш навошта ж ім такія доўгія дзюбы?